BE RU EN

Якім будзе надвор'е на гэтым тыдні

  • 8.04.2019, 15:06

Прагноз на найбліжэйшыя дні.

На гэтым тыдні будзе пераважаць антыцыкланальны характар надвор'я, ападкаў будзе няшмат, і пройдуць яны толькі ў асобных раёнах краіны. У пачатку тыдня яшчэ захаваецца цёплае надвор'е, а ў сярэдзіне тыдня пры паступленні больш халоднага паветра з тэрыторыі Скандынавіі тэмпературны фон пачне паніжацца. Пра гэта tut.by паведамілі ў Белгідрамеце Мінпрыроды.

9 красавіка, у аўторак, пад уплывам атмасфернага фронту ўначы і раніцай месцамі, удзень на паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах Беларусі слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ў асноўным складзе +2...8°С, пры прасвятленнях блізу 0°C; максімальная тэмпература ўдзень +9...15°С, на паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да +16...18°С.

У сераду, 10 красавіка, пад уплывам перыферыі скандынаўскага антыцыклону будзе пераважна без ападкаў, толькі на паўднёвым усходзе краіны яшчэ пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ў асноўным складзе -5...+2°С, максімальная ўдзень +6...13°С; на паўднёвым усходзе краіны цяплей уначы +3...8°С, удзень +14...15°С.

У чацвер, 11 красавіка, у вобласці павышанага атмасфернага ціску істотных ападкаў не чакаецца. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ў асноўным -2...+5°С, пры прасвятленнях яна панізіцца да -5°С, максімальная тэмпература ўдзень +6...13°С, на паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да +14...15°С.

12 красавіка, у пятніцу, у асобных раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе -3...+4°С, пры прасвятленнях паветра астудзіцца да да -5°С, максімальная тэмпература ўдзень +6...13°С.

Апошнія навіны