BE RU EN

Праз дым у шахтах «Беларуськалія» эвакуявалі больш за сотню чалавек

  • 8.04.2019, 12:39

Задымленне адбылося ў камеры прывада канвеера.

Вечарам 7 красавіка паступіў сігнал аб задымленні ў 4-м рудніку ААТ «Беларуськалій» у Салігорску. Пра гэта tut.by паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства. З шахт эвакуявалі 119 чалавек, а пазней знайшлі крыніцу задымлення.

Інцыдэнт на Бярозаўскім участку чацвёртага рудніка адбыўся прыкладна а 19.15.

На той момант, са звестак мясцовага выдання «Лідар-прэс», пад зямлёй знаходзіліся 119 чалавек, якія праз тры гадзіны былі цалкам эвакуяваныя. Дым заўважылі ў шахце на глыбіні 670 метраў горнага ўчастка №9.

На прадпрыемстве расказалі, што задымленне адбылося ў камеры прывада канвеера. Да 22.30 яго ліквідавалі. Пасля гэтага на працу заступіла новая, начная змена, і цяпер руднік працуе ў штатным рэжыме.

Пацярпелых няма. Для высвятлення прычын надзвычайнага здарэння на прадпрыемстве працуе камісія.

Апошнія навіны