BE RU EN

Кожны беларус ужо вінен за БелАЭС па тысячы даляраў

  • 8.04.2019, 8:55

Колькі пакаленняў будуць аддаваць Расеі пазыкі за атамную станцыю ў Астраўцы?

Беларусь просіць Расею знізіць стаўку і павялічыць тэрмін выплат за крэдыт на АЭС з 25 да 35 гадоў, паведаміў міністр энэргетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч, піша zautra.by.

Менск вымушаны прасіць пра саступкі

Да 2025 года Беларусь павінна вярнуць больш за 23 мільярды даляраў дзяржаўнай зпазычанасці. У пачатку 2020 х надыдзе чарга расплачвацца і за крэдыт, выдадзены Расеяй на будаўніцтва АЭС. Пацягнуць усё гэта бюджэту будзе нялёгка.

Але ў Беларусі практычна няма аргументаў, якімі яна магла б скарыстацца ў спробах угаварыць Маскву пайсці на саступкі.

Спаслацца на сарваныя тэрміны запуску станцыі наўрад ці атрымаецца. У дакуменце пагаднення аб яе будаўніцтве, падпісаным у 2011 годзе, не пазначаныя канкрэтныя тэрміны заканчэння будаўніцтва. Там адзначаецца: «стораны прымаюць патрэбныя захады для ўвядзення ў эксплуатацыю першага энэргаблока АЭС у 2017 годзе, другога - у 2018 годзе», нагадвае эколаг, фізік-ядзершчык (Расея) Андрэй Ажароўскі.

- Юрыдычна пытанне тэрмінаў будаўніцтва засталося ў падвешаным стане. Беларуская старана хоць і мае рацыю, калі кажа, што Расея фактычна парушыла пагадненне, не запусціўшы блокі ў вызначаны тэрмін, але расейская старана ў кожным арбітражы давяла б, што ў дамове наогул не пазначана, што станцыя павінна калі-небудзь быць запушчаная. А «рабіць захады» можна дзесяцігоддзямі, - тлумачыць экспэрт.

А вось тэрміны выплат крэдыту, наадварот, распісаныя вельмі выразна. Выплачваць яго, мяркуючы з пагаднення, Беларусь пачне ўжо найбліжэйшыя два гады.

«Кампенсацыя крэдыту пачынаецца праз 6 месяцаў з даты ўводу ў эксплуатацыю атамнай электрастанцыі, але не пазней за 1 красавіка 2021, і ажыццяўляецца 30 роўнымі дзелямі кожныя 6 месяцаў», гаворыцца ў дакуменце. Адсоткі за крэдыт назапашваюцца з пачатку яго выкарыстання.

Расейскі крэдыт быў выдадзены на суму 10 мільярдаў даляраў. Гэта 90% выдаткаў на будаўніцтва АЭС. Але Беларусі трэба разлічыцца з расейскімі партнёрамі і за астатнія 10%, якія вылучыў расейскі дзяржаўны банк.

- Беларусі ў кожным выпадку давядзецца выплачваць крэдыт. Можна меркаваць, што да моманту старту выплат можа пачаць даражэць электраэнэргія або для камерцыйных структур з'явіцца які-небудзь «падатак на АЭС», падобны да «дамовы прадстаўлення магутнасці», за кошт якога фінансуюцца новыя АЭС у Расеі. Калі ж Менск не захоча выплачваць, не выключаны пературбацыі з боку Расеі, - мяркуе Андрэй Ажароўскі.

Ці атрымаецца зарабіць на атамнай энэргіі?

Генеральны дырэктар прадпрыемства «Беларуская АЭС» Міхаіл Філімонаў у 2017 годзе паведамляў, што праект «БелАЭС» акупіцца за 19 гадоў. Але экспэрты намагаюць на тым, што пры самым удалым раскладзе за ўвесь час эксплуатацыі станцыі атрымаецца толькі вярнуць укладзеныя ў яе сродкі.

- Як правіла, атамная энэргетыка не акупляецца. Пра гэта кажуць еўрапейскія экспэрты, - падкрэслівае намеснік старшыні Беларускай партыі "Зялёныя" Дзмітрый Кучук.

Да такой жа высновы прыйшоў і Андрэй Ажароўскі, абапіраючыся на досвед расейскіх АЭС. Пабудаваныя ў часы Савецкага Саюза станцыі акупіліся толькі з прычыны яго раскідання. Ад новых АЭС якой-небудзь эканамічнай выгады чакаць не даводзіцца.

Тым больш што да д10-міліярднага крэдыту варта дадаць выдаткі на развязанне пытання аб захоўванні радыеактыўных адкідаў - 2-3 мільярды даляраў. Праектная магутнасць АЭС разлічаная на 40 гадоў. Пасля гэтага выдаткі на вывад яе з эксплуатацыі будуць супастаўныя з коштам будаўніцтва.

- Плаціць за праект «БелАЭС» давядзецца насельніцтву. Калі атрыманыя ў пазыку 10 мільярдаў даляраў падзяліць на жыхароў, то кожны з нас за АЭС ужо павінен па тысячы даляраў. Праз тарыфы ці не, але крэдыты кладуцца на плечы людзей і арганізацый. Гэта адаб'ецца на канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі, - адзначае Дзмітрый Кучук.

Яшчэ адзін артыкул выдаткаў - купля ядзернага паліва. Дагэтуль не падпісаны (або падпісаны, але не агучаныя ў публічнай прасторы) дамова аб сістэме яе закупкі. Уклад паліўнага складніку ў кошт ядзернай электрычнасці - прыкладна адная трэць. І ў гэтым пытанні Беларусі давядзецца цалкам падладжвацца пад умовы і кошты «Расатама», адзначае Андрэй Ажароўскі.

- Наўрад ці якая-небудзь салідная заходняя фірма будзе пастаўляць паліва на спрэчную АЭС, якая змагла парушыць і Орхускую канвенцыю і Канвенцыю ЭСПА. Улічваючы ўсе чыннікі, Беларусь цяпер знаходзіцца ў вельмі ўразлівым стане. У гэтай сітуацыі працягвае заставацца справядлівым сцвярджэнне Беларускай антыядзернай кампаніі - танней гэтую АЭС не дабудоўваць, - падкрэслівае эколаг.

І калі аргументы эколагаў і грамадскасці для ўладаў, як правіла, не пераканаўчыя, то эканоміка - першасная ва ўсіх пытаннях і пастановах - можа падштурхнуць урад да пераацэнкі сэнсу праекта БелАЭС.

Апошнія навіны