BE RU EN

У пачатку тыдня ў Беларусі будзе да +19

  • 7.04.2019, 16:33

Ападкі не прагназуюцца.

У пачатку тыдня на тэрыторыі Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, ападкі не прагназуюцца. Дзённая тэмпература паветра складзе ад 12 да 19°C цяпла, паведамляе агенцтва «Минск-Новости» са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У Менску 8 красавіка чакаецца воблачнае надвор'е з праясненнямі і без ападкаў. Удзень паветра прагрэецца да +13... 15°C.

На тэрыторыі краіны 8 красавіка прагназуецца пераменная воблачнасць. Уначы ў Віцебску, Гомелі і Магілёве пройдуць дажджы, удзень ападкаў не чакаецца. Тэмпература паветра ўдзень складзе: у Віцебску +12... 14°C, у Магілёве і Горадні 14... 16°C, у Берасці +15... 17°C, у Гомелі - да 19 цяпла.

Апошнія навіны