BE RU EN

У Кітаі тэстуюць у школах «разумныя» галаўныя абручы

  • 6.04.2019, 15:05

Абручы кантралююць уважлівасць дзяцей.

У шэрагу школаў у Кітаі пачалі тэставанне «разумных» галаўных абручоў, якія дазваляюць кантраляваць уважлівасць дзяцей у класе.

На здымку клас у пачатковай школе ў Ханчжоу (правінцыя Чжэцзян). У школьнікаў на галовах прылада пад назвай Focus 1, вырабленая стартапам з Бостана BrainCo Inc. У распрацоўцы прылады таксама ўдзельнічалі спецыялісты цэнтра даследавання мозгу пры Гарвардскім універсітэце, піша toneto.net.

У прыладзе Focus 1 выкарыстоўваюцца электраэнцэфалаграфічныя (ЭЭГ) датчыкі для вымярэння ўважлівасці. Настаўнікі могуць адсочваць узровень увагі навучэнцаў на інфармацыйнай панэлі, вызначаючы, які з вучняў страціў увагу. Паводле індыкатараў таксама можна вызначыць, што хто-небудзь з вучняў лайдачыць.

Апошнія навіны