BE RU EN

Ілан Маск раскрыў таямніцу лагатыпа Tesla

  • 6.04.2019, 12:43

Мільярдэр пацвердзіў, што лагатып Tesla – гэта нос ката.

Заснавальнік амерыканскага вытворцы электрамабіляў Tesla Ілан Маск заявіў, што лагатып ягонай кампаніі з'яўляецца малюнкам носа ката. Пра гэта прадпрымальнік напісаў у Twitter.

1 красавіка адзін з карыстальнікаў задаў Маску пытанне пра падабенства сімвала Tesla з носам жывёлы. Бізнэсмэн сцвярджальна адказаў на пытанне ў каментары.

Ці з'яўляецца гэтая інфармацыя першакрасавіцкім жартам, пакуль невядома.

Апошнія навіны