BE RU EN

У Бабруйску знайшлі 1000-гадовы шлем

  • 5.04.2019, 16:52

На ўнікальную знаходку напароліся падчас працы ў рачным порце.

У Бабруйску знайшлі 1000-гадовы шлем. Гэта ўнікальная знаходка. На яе напароліся падчас работ у рачным порце, паведамляе «Еўрарадыё».

Шлем добра захаваўся. У Беларусі такіх знаходак дагэтуль не было, але яны зафіксаваныя ва Украіне. У гэтыя выхадныя дні на месцы, дзе знайшлі шлем, правядуць раскопкі. Магчыма, будуць і іншыя знаходкі.

Апошнія навіны