BE RU EN

Для замежных дыпламатаў знішчэнне крыжоў у Курапатах стала шокам

  • 4.04.2019, 19:27

Пра гэта паведаміў журналіст Франак Вячорка пасля сустрэчы з прадстаўнікамі дзевяці дыпмісій у Беларусі.

Для замежных дыпламатаў сённяшнія падзеі ў Курапатах сталі шокам. Пра гэта пасля сустрэчы з прадстаўнікамі дзевяці дыпламатычных місій у Беларусі (у тым ліку найважнейшых еўрапейскіх дзяржаў) напісаў у Telegram журналіст Франак Вячорка.

Раніцай 4 красавіка ўлады арганізавалі знішчэнне дзясяткаў крыжоў, раней устаноўленых у народным мемарыяле. Актывістаў затрымала міліцыя.

«Улады напраўду не ўзважылі наступствы сваіх дзеянняў, - піша Вячорка. - Адзін з дыпламатаў сказаў, што здымкі экскаватараў, якія ламаюць крыжы, разляцяцца па ўсім свеце».

Апошнія навіны