Пуцін вызваліў Бабіча ад пасады пасла РФ у Беларусі
- 30.04.2019, 21:19
Прэзідэнт РФ таксама падпісаў указ аб прызначэнні новага амбасадара ў Беларусі.
Пасла Расеі ў Беларусі Міхаіла Бабіча адклікаюць з пасады амбасадара Расеі ў Менску. Указ пра гэта апублікаваны на сайце прэзідэнта Расеі. Уладзімір Пуцін таксама падпісаў указ аб прызначэнні новага амбасадара ў Беларусі. Ім стаў сенатар Дзмітрый Мезенцаў, паведамляецца на сайце Крамля.
Бабіч таксама вызвалены ад пасады спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта Расеі ў развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю.
Міхаіл Бабіч быў прызначаны амбасадарам у Беларусі 24 жніўня 2018 года. На гэтую працу ён перайшоў з пазіцыі паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта Расеі ў Прыволжскай федэральнай акрузе. Пастанова аб прызначэнні Бабіча амбасадарам і пра яго адклiканне прымалася ў Крамлі.
На цырымонію ўручэння амбасадарам даверчых грамат Аляксандр Лукашэнка заявіў, што разлічвае, што новы пасол Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч зробіць усё магчымае, каб надаць новы імпульс беларуска-расейскаму ўзаемадзеянню ва ўсіх сферах.
Новы пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў уваходзіць у склад Савета Федэрацыі з 2015 года, яго паўнамоцтвы мінаюць у верасні сёлета. Да таго як стаць сенатарам, Мезенцаў быў генеральным сакратаром ШАС і губернатарам Іркуцкай вобласці.