BE RU EN

Навукоўцы: Карысць ад трэніровак захоўваецца і праз 10 гадоў

  • 30.04.2019, 15:35

Перавагі рэгулярных фізічных нагрузак могуць захоўвацца даўжэй, чым шматлікім здаецца.

Да такой высновы прыйшлі даследчыкі з Універсітэта Дзюка ў ЗША, піша healthinfo.ua.

Нават калі чалавек скончыў рэгулярныя трэніроўкі некалькі гадоў таму, яны ўсё адно прадаўжаюць уплываць на ягонае здароўе станоўчым чынам, як высветлілі амерыканскія навукоўцы. Іх даследаванне прадэманстравала, што перавагі фізічных нагрузак з'яўляюцца значна больш працяглымі, чым шматлікім здаецца. Яны захоўваюцца нават у тым выпадку, калі людзі ўжо не надаюць спорту такую колькасць часу ці ўвогуле перастаюць трэніравацца. У некаторых выпадках карысць ад трэніровак захоўваецца і праз 10 гадоў пасля іх заканчэння. Зрэшты, усё залежыць ад тыпу фізічных нагрузак, якімі вы займаліся.

Такога кшталту ўстойлівая працяглая карысць назіраецца і ў медыцыне. Да прыкладу, дыябетыкі, за ўзроўнем цукру ў крыві якіх адзін час строга сачылі з дапамогай правільнага харчавання і лекаў, і праз гады пасля заканчэння таго самага эксперыменту мелі лепшае здароўе сэрца, чым іншыя дыябетыкі, якія не бралі ўдзелу ў даследаванні. Зрэшты, да апошняга часу не было вядома, ці адзначаецца такі доўгі эфект у дачыненні да фізічных нагрузак. І вось цяпер адказ на гэтае пытанне атрыманы.

Удзельнікі даследавання практыкавалі самыя розныя нагрузкі, ад сярэдніх накшталт пешай хады, да бегу ў хуткім тэмпе і заняткаў з абцяжарваннямі. Пасля з імі сустракаліся праз розныя прамежкі часу, і нават праз 10 гадоў арганізм некаторых людзей, якія даўно закінулі трэніроўкі, быў больш здаровым у параўнанні з тымі, хто ніколі не трэніраваўся. Гэта тычылася і лішняй вагі, і рознага кшталту сэрцава-судзiнных маркераў. Асабліва карыснымі былі інтэнсіўныя фізічныя нагрузкі.

Апошнія навіны