BE RU EN

Лукашэнка паабяцаў «блізкай і роднай» Сербіі вайсковую тэхніку

  • 26.04.2019, 21:40

Дыктатар заявіў, што «эканоміка пачынае падцягвацца да палітыкі».

Лукашэнка заявіў, што разлічвае на значнае развіццё дачыненняў паміж Беларуссю і Сербіяй.

Пра гэта паведамляе «Интерфакс».

«Мы гатовыя з блізкай і роднай Сербіяй супрацоўнічаць настолькі, наколькі гэта трэба Сербіі. Забароненых тэм тут няма», - сказаў Лукашэнка.

Са слоў беларускага дыктатара, краіны «па ўсіх напрамках намацваюць пытанні, якія нададуць дадатковы імпульс супрацоўніцтву». Перш за ўсё гэта датычыцца супрацоўніцтва ў сферы вайскова-прамысловага комплексу і паставак у Сербію беларускай вайсковай тэхнікі.

«Наша эканоміка пачынае падцягвацца бліжэй да палітыкі. Думаю, што ў найбліжэйшыя два-тры гады мы зможам значна паскорыць супрацоўніцтва ў напрамку збліжэння ва ўсіх пытаннях, якія цікавяць нас», - мяркуе Лукашэнка.

У чэрвені 2018 года Беларусь паставіла Азербайджану ракетныя сістэмы залпавага агню «Паланэз». Са слоў Лукашэнкі, акрамя Азербайджана, узбраенне прапаноўвалася Арменіі, аднак Ерэван адмовіўся, спаслаўшыся на наяўнасць у сябе расейскіх комплексаў «Іскандэр».

Апошнія навіны