BE RU EN

Трамп заявіў пра выхад ЗША з мiжнароднай дамовы пра гандаль зброяй

  • 26.04.2019, 20:18

Амерыканскі лідар папросіць сенат спыніць працэс ратыфікацыі гэтай дамовы.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што яго краіна выходзіць з Міжнароднай дамовы пра гандаль зброяй, які рэгулюе яго абарот паміж краінамі. Пра гэта паведамляе Reuters.

Дамова дзейнічае з 24 снежня 2014 года і ратыфікаваная 83 дзяржавамі, у тым ліку Японіяй, Аргенцінай, Мексікай, Аўстраліяй, Аўстрыяй, Бельгіяй, Нямеччынай, Швецыяй і іншымі. Расея дамову не ратыфікавала. ЗША дамову падпісалі, але не ратыфікавалі.

Апошнія навіны