Як адна фатаграфія стала сімвалам надзеі і супраціву для цэлай нацыі
- 26.04.2019, 18:40
Гісторыя пра фатаграфію, якая стала своеасаблівым сімвалам неагрэсіўнага супраціву.
Генацыд - нязмыўная пляма ў летапісе чалавецтва. Халакост, адна з праяў генацыду, што ледзь было не знішчыў усю габрэйскую нацыю. І на фоне гэтага кашмару каштоўная кожная гісторыя габрэйскай сям'і, дзе судотык з фашыстамі не прывёў да плачэўных наступстваў.
AdMe.ru распавядае пра фатаграфію, якая стала своеасаблівым сімвалам неагрэсіўнага супраціву нацысцкай ідэалогіі, маўклівай праявай пратэсту.
Вось тая самая фатаграфія. Горад Кіль, Нямеччына, 1932 год. У акне сям'і рабіна Познера на падваконніку стаіць Ханука. Гэта падсвечнік, які запальваюць юдэі падчас Ханукі - аднаго з галоўных святаў. Агонь яе свечак сімвалізуе святло Іерусалімскага храма, так што гэта вельмі важны сімвал іудзейскай веры.
Равін Аківа Познер быў доктарам філасофскіх навук Універсітэта Гальле-Вітэнбэргу, а з 1924 да 1933 года быў апошнім рабінам абшчыны Кіля. У гэты час у Нямеччыне нацысты ўжо былі сур'ёзнай палітычнай сілай, і антысемітызм стаў адным з наймацнейшых рухавікоў палітыкі таго часу. Габрэяў ужо пачалі даволі моцна прыгнятаць, але Аківа і яго жонка Рахель працягвалі прытрымлівацца традыцый сваіх продкаў, нягледзячы ні на што.
На адваротным баку фатаграфіі:
«Ханука-5692 (1932). Сцяг кажа: «Юдэя, памры». «Юдэя, жыві вечна», - адказваюць свечкі».
Сам здымак зроблены жонкай рабіна Рахель. Фатаграфію яна адправіла ў мясцовую газету, дзе фотакартка пасля і была апублікаваная, а затым была разасланая па ўсіх габрэйскіх газетах краіны. Усяго праз год нацысты прыйшлі да ўлады, і габрэі Кіля былі ў смяротнай небяспецы. Сям'я Познера неадкладна вырашае бегчы. Перад ад'ездам з горада яны пераканалі сваіх суседзяў, сяброў і блізкіх прытрымлівацца іх прыкладу. Парада гэта дапамагла выратаваць жыцці блізу 500 габрэяў Кіля, якія тэрмінова выехалі следам за Познерам.
Пасля вайны фатаграфію Ханукі на фоне нацысцкага сцяга выставілі ў Музеі халакосту горада Берліна. Але доўгі час не было вядома ні імя аўтара, ні яго лёсу. Дапамаглі супрацоўнікі ізраільскага мемарыяльнага цэнтра. Яны разглядзелі на абароце прозвішча Мансбах і высветлілі, што яе носіць унучка Аківа і Рахель Познер.
Звязаўшыся з ёй, супрацоўнікі даведаліся дзіўную навіну: аказваецца, тая самая Ханука ўсё яшчэ належыць сям'і Познер. Яны перадалі сімвал габрэйскага народа ў музей, але на свята абавязкова забіраюць дадому.
Мільёны габрэяў былі знішчаныя ў часе нацысцкіх зверстваў, а падсвечнік, які стаў першым сімвалам іх нязломнага духу, усё яшчэ жыве і ўсё гэтак жа нагадвае юдэям пра Іерусалімскі храм.