BE RU EN

«Транснафта»: Нафта ў трубаправодзе «Дружба» была забруджаная наўмысна

  • 26.04.2019, 17:51

Распачатая крымінальная справа.

Хлорарганіка, якая прывяла да забруджвання расейскай нафты, была ўкінутая ў трубаправод «Дружба» праз прыватны «Самаратранснафтатэрмінал», які абслугоўвае некалькі малых вытворцаў. Пра гэта ТАСС заявілі ў «Транснафце» Игорь Демин.

У кампаніі таксама паведамілі, што распачатая крымінальная справа аб факце наўмыснага забруджвання нафты, у офісах некалькіх прыватных арганізацый у Самары ідуць следчыя дзеянні, мэта якіх - вызначыць датычных да забруджвання.

Апошнія навіны