BE RU EN

У Літве хочуць даваць штомесячны выходны людзям з састарэлымі або хворымі бацькамі

  • 26.04.2019, 16:25

Гэта могуць пачаць рабіць ужо праз два месяцы.

Сейм Літвы разгледзіць прапанову аб дадатковым выходным кожны месяц для догляду за бацькамі, старэйшымі за 70 гадоў, а таксама бацькамі з цяжкімі хваробамі ды інваліднасцю. Новая папраўка да працоўнага кодэксу, калі яе прымуць, павінна ўвайсці ў дзеянне ўжо з 1 ліпеня, паведамляе Delfi.

Дэпутаты сейма, якія прапанавалі папраўкі, распавялі: людзям, якія даглядаюць за бацькамі з цяжкімі хваробамі або інваліднасцю, даводзіцца цяжэй за іншых. Таму ім патрэбная падтрымка і дадатковы адпачынак дапамог бы ім выконваць свае абавязкі па догляду, а таксама аблегчыць выкананне абавязку перад бацькамі.

Як альтэрнатыву выходнаму дню раз на месяц таксама прапануюць скарачаць працоўны час на дзве гадзіны на тыдзень на жаданне работніка.

Апошнія навіны