BE RU EN

У штабе Зяленскага раскрылі дэталі нефармальнай сустрэчы з Гройсманам

  • 26.04.2019, 16:13

Пра што гутарылі новаабраны прэзідэнт Украіны і прэм'ер-міністр?

Новаабраны прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэм'ер-міністр Украіны Уладзімір Гройсман падчас неафіцыйнай сустрэчы абмеркавалі сітуацыю ў краіне і светапоглядныя пытанні.

Пра гэта агенцтву «Інтэрфакс-Україна» паведамілі ў прэс-службе Зяленскага.

«Уладзімір Гройсман прыехаў пазнаёміцца з Уладзімірам Зяленскім. Абмяркоўваліся агульныя светапоглядныя рэчы. Сустрэча была неафіцыйная. Размаўлялі пра жыццё, пра сітуацыю ў краіне», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны