BE RU EN

NEXTA: Жаўнер, які зваліўся з чацвёртага паверха, хацеў скончыць жыццё самагубствам праз дзедаўшчыну

  • 26.04.2019, 15:09

Дзедаўшчына ў беларускім войску прадаўжае існаваць.

Пра гэта ў сваім Telegram-канале напісаў вядомы блогер NEXTA:

«Нарэшце, стала дакладна вядома, што здарылася ў «элітнай» і «гвардзейскай» 120-й брыгадзе беларускага войска з шарагоўцам Андрэем Макаедам. Гаворачы юрыдычнай мовай, гэта было «давядзенне да самагубства шляхам сістэматычнай знявагі асабістай годнасці».

А кажучы па-простаму - дзедаўшчына. Якой, калі верыць нашаму ці то гаўно-, ці то галоўнакамандуючаму, «у беларускім войску няма», прынамсі пасля справы Аляксандра Коржыча.

А яна вельмі нават ёсць, выяўляецца. І будзе, пакуль войска застаецца прызыўным - рабскім і прымусовым», - напісаў блогер.

Апошнія навіны