BE RU EN

СМІ: Зяленскі і Гройсман правялі нефармальную сустрэчу

  • 26.04.2019, 14:54

Новаабраны прэзідэнт Украіны і прэм'ер-міністр сустрэліся ў офісе «Квартала».

Прэм'ер-міністр Украіны Уладзімір Гройсман і пераможца другога тура выбараў прэзідэнта Уладзімір Зяленскі 24 красавіка правялі нефармальную сустрэчу.

Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведамілі дзве незалежныя адна ад адной крыніцы.

Паводле звестак УП, сустрэча Зяленскага і Гройсмана нібыта адбылася ў офісе «Квартала».

Пра што размаўляў будучы прэзідэнт з прэм'ерам невядома, але ў абодвух быццам бы склалася добрае ўражанне адзін пра аднаго.

«Ён абсалютна нармальны чалавек», - перадае словы Гройсмана пра Зяленскага крыніца ў ягоным асяроддзі.

Апошнія навіны