BE RU EN

У штабе Зяленскага пракаментавалі магчымы роспуск Вярхоўнай Рады

  • 26.04.2019, 12:27

У рамках Канстытуцыі Украіны, тэарэтычна магчымы роспуск парламента.

Пра гэта ў эфіры «Право на владу» заявіў прадстаўнік штаба Уладзіміра Зяленскага Дзмітрый Разумкоў, паведамляе «Украінская праўда».

«У рамках дзейнай Канстытуцыі, калі гэта будзе дазволена, то тэарэтычна так. Асабліва пасля падзей, якія адбываліся ў апошнія дні, звязаныя са спробай зменшыць паўнамоцтвы», - адказаў ён на пытанне, ці распусціць Зяленскі парламент.

Таксама Разумкоў распавёў пра магчымае скасаванне пасады прэзідэнта. Паводле ягоных слоў, у Зяленскага не плануюць нічога касаваць, бо Украіне патрэбны гарант Канстытуцыі.

«Гэта вельмі важна і для краіны, і для людзей мець персаналію, якая выбіраецца на ўсеагульных выбарах. Гэта раз. Два - у нас павінен быць гарант Канстытуцыі. Рэальны гарант Канстытуцыі, які будзе бараніць правы і свабоды грамадзян гэтай краіны. Гэта трэба для балансу вертыкалі ўлады», - растлумачыў Разумкоў.

Апошнія навіны