BE RU EN

МЗС Польшчы: «Пашпартызацыя» Данбаса супярэчыць духу Менскіх пагадненняў

  • 26.04.2019, 10:20

Польшча далучылася да шэрагу краін, якія асудзілі ўказ Пуціна.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на заяву МЗС Польшчы.

Ва ўстанове адзначылі, што Польшча падтрымлівае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны ў прызнаных міжнароднай супольнасцю межах, і менавіта таму асуджае расейскую палітыку "пашпартызацыі".

"Мяркуем, што падпісаны прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным ўказ - які дае магчымасць атрымання жыхарамі акупаванага Данбаса расейскага грамадзянства ў спрошчаным парадку - відавочна супярэчыць духу Менскіх пагадненняў. Такія пашпарты не могуць быць сапраўднымі дакументамі для падарожжа", - гаворыцца ў заяве.

У МЗС Польшчы адзначылі, што такі крок праз некалькі дзён пасля абвяшчэння вынікаў галасавання на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне, прызнаных міжнароднай супольнасцю якія адпавядаюць дэмакратычным стандартам, з'яўляецца чарговай спробай дэстабілізацыі Украіны і замаху на яе тэрытарыяльную цэласнасць.

"Польшча, разам з групай сяброў Рады Бяспекі ААН, заклікае Расею спыніць дзеянні, накіраваныя на знішчэнне намаганняў для ўрэгулявання канфлікту, і вярнуць Украіне магчымасць кантролю над уласнай тэрыторыі. Абодва бакі канфлікту павінны прыкласці ўсе намаганні, каб выканаць абавязанні, узятыя ў рамках Менскіх пагадненняў", - гаворыцца ў заяве.

Апошнія навіны