BE RU EN

«Усе мае сябры выйдуць на вуліцы, калі Беларусь захочуць зрабіць губерняй Расеі»

  • 26.04.2019, 10:03

Менчукі распавялі, што іх больш за ўсё матывуе на пратэст.

Што можа стаць астатняй кропляй для беларусаў, каб выйсці на масавы пратэст?

З такім пытаннем журналісты «Белсату» звярнуліся да менчукоў

«Калі б нам сказалі, што трэба далучацца да Расейскай Федэрацыі, гэта было б дастаткова важкай прычынай»

«Калі я буду бачыць, што наш урад робіць усё, каб наша краіна жыла яшчэ горш»

«Калі б Лукашэнка сказаў, што ягоны сын стане наступным прэзідэнтам Беларусі, я выйду пратэставаць на вуліцу»

«Буду пратэставаць, калі будуць яшчэ мацней прыгнятаць беларускую мову»

«Я выйду на вуліцу, калі скажуць, што Беларусь будзе губерняй Расеі. І не толькі я - усе мае сябры выйдуць, калегі выйдуць»

Апошнія навіны