BE RU EN

СNN: Трамп плануе ўкласці «грандыёзнае пагадненне» з Расеяй і Кітаем

  • 26.04.2019, 9:31

Прэзідэнт ЗША мяркуе, што здольны ўзяць пад кантроль усе стратэгічныя ўзбраенні.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп плануе ўкласці грандыёзнае ядзернае пагадненне з Расеяй і Кітаем, паведамляе CNN са спасылкай на крыніцы.

"Прэзідэнт выразна даў зразумець, што ён думае, што кантроль над узбраеннямі павінен уключаць Расею і Кітай і павінен уключаць усю зброю, усе боегалоўкі, усе ракеты", - сказаў прадстаўнік Белага дома.

Як адзначаецца, амерыканскі прэзідэнт хоча ўкласці "грандыёзнае ядзернае пагадненне з Расеяй і Кітаем", якое можа стаць для яго "знакавым дасягненнем" у замежнай палітыцы.

Са звестак тэлеканала, ініцыятыва знаходзіцца на самай ранняй стадыі.

Як адзначаецца, цяпер Белы дом праводзіць інтэнсіўныя міжведамасныя перамовы, каб прапанаваць прэзідэнту ЗША магчымыя варыянты новага пагаднення.

Апошнія навіны