BE RU EN

Леанід Заіка: Куды Лукашэнку будзе падзець гэты бензін?

  • 26.04.2019, 8:32

Эра нафтавай і газавай эйфарыі скончылася.

1 літар – 1 еўра. Міністэрства фінансаў прагназуе, што цана літра аўтамабільнага паліва ў краіне можа падаражэць у паўтара раза ад сённяшняй цаны. Што праўда, не сёння, а да 2024 года. Прычынай росту Мінфін называе расейскі падатковы манеўр, паведамляе «Белсат».

Леанід Заіка, эканаміст, аналітычны цэнтр «Стратэгія»:

«Лукашэнка сказаў: і дурань можа павысіць кошты. Гэта яго словы. Падвышаючы кошты на бензін, тыя, што працуюць у гэтай сферы, падпільваюць сук, на якім самыя сядзяць.

Неабходнасці ў беларускім бензіне праз 7-8 гадоў ужо не будзе такой, як цяпер.

Усе пераходзяць на электратранспарт. Нават маленькая незалежная Грузія цяпер будуе завод па электрамабілях на 40 тысячаў аўтамабіляў у год. Калі будуць сядзець на гэтым бензіне нашы, карыстаючыся са словаў прэзідэнта «дурні», то мы апынёмся ў разбітага карыта. Падвышайце колькі хочаце!

Мы пяройдзем на электратранспарт – што будзеце рабіць? Каму вы будзеце падсоўваць гэты бензін? Вы не разумееце, што скончылася эра нафтавай і газавай эйфарыі…»

Апошнія навіны