BE RU EN

Міхаіл Гарбачоў патрапіў у лякарню

  • 25.04.2019, 21:50

Пра прычыны шпіталізацыі першага і апошняга прэзідэнта СССР не паведамляецца.

Міхаіл Гарбачоў патрапіў у бальніцу. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на сурэжысёра фільма пра першага прэзідэнта СССР Андрэ Сінгэр.

Ён распавёў, што Гарбачоў хацеў прыехаць на прэм'еру дакументальнай карціны, якая закрывае 41-шы Маскоўскі міжнародны кінафэст, але лекары забаранілі пакідаць бальніцу. «Не вельмі добра сябе адчувае», - удакладніў Сінгэр, не раскрываючы прычын шпіталізацыі.

15 сакавіка 1990 года на пазачарговым трэцім З'ездзе народных дэпутатаў СССР Міхаіл Гарбачоў быў абраны прэзідэнтам СССР - першым і апошнім у гісторыі Савецкага Саюза.

Апошнія навіны