BE RU EN

У Магілёве павесілася 14-гадовая ліцэістка

  • 25.04.2019, 18:25

CК распачаў крымінальную справу за давядзенне да самагубства.

24 красавіка ў Магілёве скончыла жыццё самагубствам навучэнка ліцэя №3, паведамляе mogilev.online.

Паводле папярэдняй інфармацыі, трагедыя адбылася дома ў старшакласніцы.

Сёння ў ліцэі прайшоў агульны сход навучэнцаў з гэтай нагоды. Дырэктар ліцэя Канстанцін Грыгаровіч адмовіўся каментаваць журналістам гэтае здарэнне: «Ідзе следства, чалавека яшчэ не пахавалі».

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за давядзенне да самагубства.

Апошнія навіны