BE RU EN

«Начныя ваўкі» плануюць прыехаць у Беларусь са сцягамі «ДНР» і «ЛНР»

  • 25.04.2019, 17:46

Прадстаўнікі тэрарыстаў праедуць па тэрыторыі нашай краіны.

У цяперашнім байкерскім маршы «Дарогі Перамогі - на Берлін», які праводзіць расейскі мотаклуб «Начныя ваўкі», возьмуць удзел 25 прадстаўнікоў самаабвешчаных «ЛНР» і «ДНР», паведамляе «Белсат».

Прадстаўнікі так званых «ЛНР» і «ДНР» збіраюцца праехаць увесь маршрут пад сцягамі самаабвешчаных рэспублік і плануюць давезці іх да помніка «Воін-вызваліцель» у Берліне. Сцяг «ЛНР» удзельнікам маршу ўручыў асабіста кіраўнік «Луганскай народнай рэспублікі» Леанід Пасечнік, паведамляе сайт кіраўніка «ЛНР».

Маршрут маршу праходзіць па тэрыторыі Расеі, Беларусі, Польшчы, Славаччыны, Чэхіі ды Нямеччыны.

Апошнія навіны