BE RU EN

Уладзімір Зяленскі «ўкраінізаваў» сваё імя ў «Фэйсбуку»

  • 25.04.2019, 17:27

Новаабраны прэзідэнт Украіны памяняў імя ў сацыяльнай сетцы.

Уладзімір Зяленскі, які ўжо неўзабаве афіцыйна стане прэзідэнтам Украіны, памяняў імя на сваёй персанальнай старонцы ў Facebook.

Пра гэта паведамляе сensor.net.

Змена напісання адбылася 25 красавіка. Так, да 14:00 на старонцы былога лідара студыі «Квартал 95» было напісанае ягонае імя па-расейску - Владимир Зеленский. Цяпер жа імя будучага гаранта напісанае на ўкраінскай мове - Володимир Зеленський.

Апошнія навіны