BE RU EN

«Белнафтахім»: Страты ад прыпынення экспарту нафтапрадуктаў - $100 мільёнаў

  • 25.04.2019, 15:42

Беларусь часткова аднавіла пастаўкі светлых нафтапрадуктаў ва Украіну і ў Польшчу.

Як паведаміў намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў, Менск у сітуацыі з пастаўкай няякаснай расейскай нафты ацэньвае свае страты на гэты момант прыкладна на 100 млн даляраў у выглядзе недаатрыманаа прыбытку ад рэалізацыі нафтапрадуктаў, піша ТАСС.

Сізоў удакладніў, што прадстаўнікі «Транснафты» 26 красавіка прыбудуць у Беларусь для абмеркавання пытанняў, звязаных з урэгуляваннем паставак расейскай нафты:

- На заўтра ў нас запланаваныя перамовы з кампаніяй «Транснафта», яны запрошаныя ў Менск, на пляцоўцы канцэрна «Белнафтахім» такія перамовы адбудуцца. Мы пастараемся выпрацаваць тэхнічныя развязанні пытання з пастаўкай нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы.

Нагадаем, у аўторак БНК паведаміла аб прыпыненні экспарту светлых нафтапрадуктаў ва Украіну, Польшчу і краіны Балтыі. Гэта звязанае з пастаўкамі на беларускія НПЗ няякаснай расейскай нафты. 25 красавіка пастаўкі былі часткова адноўленыя.

Апошнія навіны