BE RU EN

Відэафакт: Пясчаная віхура накрыла Гародню, бачнасць упала да нуля

  • 25.04.2019, 9:43

У эпіцэнтры стыхіі апынуліся жыхары мікрараёна Альшанка.

Жыхары Гародні сталі відавочцамі не зусім звычайнай для нас з'явы: шчыльнае воблака пылу вышынёй з шматпавярховік у лічаныя хвіліны ахутала вуліцы і двары горада, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТВ.

Пясчаная віхура суправаджалася моцнымі парывамі ветру. У эпіцэнтры стыхіі апынуліся жыхары мікрараёна Альшанка. Бачнасць упала да нуля. Кіроўцам давялося перасоўвацца ледзь не ўсляпую.

З чым звязаная гэтая з'ява, пакуль не зразумела. У горадзе абвешчанае штармавое папярэджанне.

Апошнія навіны