BE RU EN

«Нікога не бойцеся, вы ўжо робіце гісторыю»

  • 25.04.2019, 9:16

Пасланне беларускай каманды з Казахстана юніёрам напярэдадні матчу з расейцамі.

Гульцы і штаб нацыянальнай каманды Беларусі зычаць з Казахстана поспеху юніёрам у чвэрцьфінальным матчы чэмпіянату свету-2019 у Швэцыі. Відэа апублікаваў сайт ФХБ.

Сустрэча ЮЧМ-2019 Беларусь - Расея пройдзе 25 красавіка і пачнецца а 16.30. Дарослы чэмпіянат свету ў групе "А" першага дывізіёна прыме Нур-Султан з 29 красавіка да 5 траўня. Спаборнікамі каманды Беларусі за адзін з двух квіткоў у эліту стануць каманды Казахстана, Літвы, Славеніі, Вугоршчыны і Паўднёвай Карэі.

Апошнія навіны