BE RU EN

Спецпрадстаўнік Дзярждэпу ЗША па Украіне: Указ Пуціна пра пашпарты - частка акупацыйнага плану

  • 24.04.2019, 21:52

Курт Волкер заявіў, што ўказ прэзідэнта РФ падрывае спробы рэалізаваць менскія дамоўленасці.

Пастанова Расеі аб спрошчаным атрыманні грамадзянства для жыхароў АРДЛА падрывае спробы рэалізацыі менскіх дамоўленасцей. Такое меркаванне спецпрадстаўнік Дзярждэпу ЗША па Украіне Курт Волкер выказаў на сваёй старонцы ў Twitter.

«Данбас - гэта Украіна, і людзі - незалежна ад таго, якую мову выбіраюць - украінцы, - заявіў Волкер. - Нядаўняе рашэнне Расеі аб выдачы пашпартоў з'яўляецца вельмі правакацыйным і ўзятае з акупацыйнага плану, рашэнне падрывае спробы рэалізаваць менскія дамоўленасці і аднавіць украінскі кантроль над Данбасам».

24 красавіка расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў «Аб вызначэнні ў гуманітарных мэтах катэгорыі асоб, якія маюць права звярнуцца з заявамі аб прыёме ў грамадзянства РФ у спрошчаным парадку». Згодна з дакументам, гэта права атрымліваюць асобы, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыях АРДЛА.

Апошнія навіны