BE RU EN

Акумулятарны завод у Берасці выпусціў першую партыю прадукцыі

  • 24.04.2019, 21:38

Раней паведамлялася, што скандальны акумулятарны завод пачне працаваць у траўні.

«АйПауэр» выпусціў тэставую партыю прадукцыі. Пра гэта гаворыцца ў адказе на запыт «Брестской газеты» за подпісам дырэктара прадпрыемства Сяргея Мельніковіча.

У канцы сакавіка на заводзе «АйПауэр» правялі комплексную праверку тэхналагічнага і ачышчальнага абсталявання.

«Пасля атрымання заключэння аб гатоўнасці абсталявання да вытворчасці прадукцыі ў красавіку вырабілі доследную партыю прадукцыі, якая з'яўляецца тыповай для шэрагу батарэй, якія будуць у серыйнай вытворчасці», - гаворыцца ў адказе выданню.

Сёлета паведамлялася, што скандальны акумулятарны завод пачне працаваць у траўні.

Будаўніцтва завода ў свабоднай эканамічнай зоне «Берасце» пачалося ў канцы 2017 года. З таго часу ў абласным цэнтры і раёне не сціхаюць пратэсты: мясцовыя актывісты і эколагі кажуць, што прадпрыемства будуецца з парушэннямі і нанясе шкоду экалогіі і здароўю людзей. З 4 сакавіка мінулага года на плошчы Леніна ў Берасці праціўнікі будаўніцтва завода кормяць галубоў выказваючы такім чынам свой пратэст.

Апошнія навіны