BE RU EN

Штаб Зяленскага запатрабаваў новых санкцый супраць РФ

  • 24.04.2019, 21:35

У штабе Зяленскага пракаментавалі раздачу пашпартоў жыхарам Данбаса.

Указ прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна аб спрошчанай выдачы пашпартоў жыхарам самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» не набліжае бакі да спынення агню, гаворыцца ў паведамленні каманды абранага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Facebook.

«Указам аб выдачы расейскіх пашпартоў грамадзянам Украіны, якія знаходзяцца на часова непадкантрольных нашай краіне тэрыторыях, Расейская Федэрацыя прызнала сваю адказнасць у якасці дзяржавы-акупанта», - гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што Украіна будзе рабіць усё, што ад яе залежыць, каб абараняць і аказваць дапамогу ўкраінскім грамадзянам, якія знаходзяцца на акупаваных тэрыторыях.

«Украіна таксама разлічвае на падтрымку міжнароднай супольнасці ў пытанні абароны інтарэсаў, правоў і свабод украінскіх грамадзян на часова акупаваных тэрыторыях і разлічвае на ўзмацненне дыпламатычнага і санкцыйнага ціску на Расею», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны