Названы найлепшы аўтамабіль 2019 года ў свеце
- 24.04.2019, 20:48
Аб'яўлены пераможцы штогадовага конкурсу «Сусветны аўтамабіль года».
У рамках Міжнароднага аўтасалона, які праходзіць у Нью-Ёрку, аб'яўлены пераможца штогадовага конкурсу «Сусветны аўтамабіль года» (World Car of the Year), паведамля newsru.co.il.
Журы ў складзе 75 журналістаў, што спецыялізуюцца на аўтамабільнай тэматыцы з 25 краін свету, вызначыла лаўрэатаў у шасці намінацыях: «Сусветны аўтамабіль года», «Зялёны аўтамабіль года», «Спартыўны аўтамабіль года», «Прэміяльны аўтамабіль года», «Гарадскі аўтамабіль года», «Найлепшы дызайн года».
Сёлета ў галоўнай намінацыі - «Сусветны аўтамабіль года» - перамогу здабыў электрычны красовер Jaguar I-Pace, які апярэдзіў у фінале Audi e-tron і Volvo S60/V60. Ён жа стаў найлепшым у катэгорыях «Зялёны аўтамабіль года» і «Найлепшы дызайн года».
Пераможцам конкурсу сярод раскошных аўтамабіляў стаў Audi A7. «Спартыўным аўтамабілем года» названы McLaren 720S. У катэгорыі гарадскіх аўтамабіляў перамог Suzuki Jimny.
Летась «Аўтамабілем года» стаў Jaguar F-Pace, годам раней - Mazda MX-5.