BE RU EN

Фотафакт: Міліцыянт напісаў рапарт са словамі пра Лукашэнку ў CІЗА

  • 24.04.2019, 17:54

Нечаканы вынік «прафілактычнай размовы» з блогерам Алесем Круткіным.

Многія супрацоўнікі міліцыі, калі затрымліваюць грамадскіх актывістаў, часта цікавяцца: «як доўга вы будзеце ваду каламуціць і лодку разгойдваць?», - паведамляе Telegram-канал «Баста!».

Годны адказ даў нядаўна арыштаваны ў Полацку блогер Алесь Круткін: «Пакуль у турме замест мяне не будзе сядзець Лукашэнка». Коратка і ясна. Начальнік РАУС нават рапарт з гэтай нагоды склаў. Толькі чамусьці не ўнёс у яго словы: «Гэта будзе ўжо хутка». Баіцца начальства хваляваць.

Апошнія навіны