BE RU EN

У Расеі запусцілі хвалю пастоў пра «казачнага Пуціна»

  • 24.04.2019, 17:13

У сацсетках высмейваюць кіраўніка РФ праз першую пастанову суда што да закону аб непавазе да ўлады.

Карыстальнікі сацсетак запусцілі флэшмоб пасля таго, як расейскі суд аштрафаваў жыхара Наўгародскай вобласці РФ Юрыя Картыжава на падставе законе аб непавазе да ўлады.

Пра гэта паведамляе Meduza.

Картыжава аштрафавалі на 30 тысяч рублёў на падставе новага закона за два пасты «Вконтакте» са словамі «Пуцін - казачны дол...». Са слоў блогера, ягоную старонку ўзламалі і адрэдагавалі пасты.

Цяпер многія карыстальнікі сацсетак пішуць пасты, у якіх паўтараюць фразу са згадваннем прэзідэнта Расеі: «Пуцін - казачны*******».

Некаторыя заклікаюць вывесці адпаведны хэштэг у трэнды, каб падтрымаць аштрафаванага мужчыну.

Частка карыстальнікаў прапануе свае варыянты слова, схаванага за зорачкамі.

Іншыя праводзяць гістарычныя паралелі.

Адным з першых аб флэшмобе паведаміў Znak.com.

Пасля выхаду публікацыі Раскамнагляд даслаў выданню апавяшчэнне аб парушэнні, не звязаным з матэрыялам пра флэшмоб, распавёў намеснік галоўнага рэдактара Znak.com Дзмітрый Калезеў. Ён назваў гэта супадзеннем.

Фраза «казачны *******» - гэта цытата з фільма «Даўн Хаўс», знятага ў 2001 годзе Раманам Качанавым паводле матываў рамана Фёдара Дастаеўскага «Ідыёт».

Апошнія навіны