BE RU EN

Леанід Кулакоў - суду: У мяне няма грошай на штраф, прысудзіце арышт

  • 24.04.2019, 16:00

Як у Менску судзілі актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Суд Цэнтральнага раёна Менска 24 красавіка разгледзеў адміністрацыйную справу актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леаніда Кулакова на падставе ч.3 арт.23.34 КоАП РБ («удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве паўторна цягам аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні»), піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Суддзя Валерый Есьман судзіў актывіста за ўдзел у набажэнстве за супакой ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, які адбыўся каля Катэдры 7 красавіка. Акцыя была арганізаваная на прызыў аднаго з лідараў Мікалая Статкевіча пасля таго, як улады пачалі знішчаць ў Курапатах крыжы. Падчас разгляду справы Леанід Кулакоў звярнуўся да суддзі: «У мяне няма грошай на штраф, прысудзіце арышт!»

Суд Цэнтральнага раёна Менска прызнаў Кулакова вінаватым паводле ч.3 арт. 23.34 і пакараў штрафам 45 базавых адзінак, што складае 1147,5 рублёў.

Апошнія навіны