BE RU EN

Рэкордная колькасць палякаў станоўча ацэньвае сяброўства Польшчы ў ЕЗ

  • 24.04.2019, 15:23

Апублікаваныя вынікі апытання.

У сакавіку колькасць палякаў, якія станоўча ацэньваюць сяброўства Польшчы ў Еўразвязе, дасягнула рэкорднага з 2004 года ўзроўню 91%. Супраць Польшчы ў ЕЗ выказаліся толькі 5% рэспандэнтаў. У сваю чаргу, 4% рэспандэнтаў не знайшліся з адказам. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага Цэнтрам даследавання грамадскай думкі, паведамляе «Радыё Польшча».

Станоўчыя эфекты інтэграцыі Польшчы ў ЕЗ з пункту гледжання паляпшэння матэрыяльных умоў жыцця адзначылі 78%, супрацьлеглае меркаванне выказалі толькі 9% апытаных палякаў.

78% рэспандэнтаў мяркуюць, што сяброўства ў ЕЗ прыносіць Польшчы больш карысці, чым шкоды. 10% апытаных думаюць, што станоўчыя і адмоўныя наступствы сяброўства ў ЕЗ - раўнаважныя паміж сабой, і толькі 7% адказалі, што Польшча губляе на сяброўстве ў ЕЗ.

Агулам з лютага гэтага года ўзровень падтрымкі сяброўства Польшчы ў Еўразвязе сярод палякаў павялічыўся на 3%, колькасць праціўнікаў інтэграцыі знізілася, адпаведна, на 3%.

Апошнія навіны