BE RU EN

Леаніда Кулакова аштрафавалі за набажэнства з бел-чырвона-белым сцягам

  • 24.04.2019, 14:18

Актывісту «Еўрапейскай Беларусі» прысудзілі $550 штрафу.

Актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леаніда Кулакова асудзілі за набажэнства каля Катэдры 7 красавіка. Тады ён трымаў бел-чырвона-белы сцяг, паведамляе «Белсат».

На Леаніда Кулакова склалі адміністрацыйны пратакол за ўдзел «у несанкцыянаванай акцыі». Суддзя Валерый Есьман аштрафаваў актывіста на 45 базавых адзінак.

«У пратаколе было напісана, што «мітынгаваў у несанкцыянаваным месцы», а на судзе супрацоўнік АМАП сказаў, што я нічога не рабіў, проста стаяў і маліўся. Дык што, цяпер вернікі не могуць маліцца каля касцёла? Можа, выклікаць святароў і спытаць, дзе можна маліцца, а дзе нельга? Буду абскарджваць прысуд», - распавёў Леанід Кулакоў.

Такі ж пратакол атрымаў каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» і адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Яўген Афнагель.

На набажэнства ля Свята-Духавай Катэдры пасля першага крыжалому ў Курапатах заклікаў выйсці адзін з лідараў БНК Мікалай Статкевіч.

Апошнія навіны