BE RU EN

Буйны пажар на Століншчыне тушаць 100 чалавек і два гелікаптэры МНС

  • 24.04.2019, 13:28

Плошча пажару - 200 гектараў.

Паведамленне пра пажар паступіла ў МНС яшчэ раніцай 23 красавіка, аднак работы для ліквідацыі НС працягваюцца і цяпер, піша onliner.by.

Першапачаткова ў лясніцтве паведамілі аб загаранні сухой расліннасці ў балоцістай мясцовасці, а таксама лесу на тэрыторыі Вільемскага лясніцтва каля вёскі Альманы Столінскага раёна, паведамляецца на сайце МНС. На месцы працуюць два МІ-8 авіяцыі МНС. Верталётамі праведзены 42 скіды вады. Агульная плошча пажару, пройдзеная агнём, склала 200 га (50 га - лес, 150 га - сухая расліннасць).

Для ліквідацыі пажару задзейнічаны ратавальнікі, лясгасы, арганізацыі раёна. Прыцягнута больш за 100 чалавек, арганізаваны падвоз вады для запраўкі усюдыходаў, аўтаразлівачных станцый і ранцавых вогнетушыцеляў, працягваецца тушэнне пажару. Вядзецца авіяцыйны маніторынг становішча. Сёння раніцай адбылося пасяджэнне камісіі ў надзвычайных сітуацыях пры Столінскім раённым выканаўчым камітэце.

Апошнія навіны