BE RU EN

Імёны паўстанцаў Каліноўскага будуць напісаныя ў Літве на трох мовах

  • 24.04.2019, 12:28

Літоўская ўрадавая камісія прыняла канчатковую пастанову ў гэтай справе.

Імёны і прозвішчы лідараў і ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў, будуць напісаныя на трох мовах. Літоўская ўрадавая камісія прыняла канчатковую пастанову ў гэтай справе, паведамляе Dzieje.pl.

23 красавіка Камісія для ўвекавечання памяці паўстанцаў пад старшынствам прэм'ер-міністра Літвы Саўлюса Скверняліса афіцыйна зацвердзіла пастанову запісаць імёны паўстанцаў на памятных шыльдах на літоўскай, польскай і беларускай мовах.

"Была прынятая пастанова прыняць да ўвагі рэкамендацыі літоўскіх гісторыкаў: імёны паўстанцаў, сярод якіх лідары нацыянальнага паўстання Зыгмунт Серакоўскі і Кастусь Каліноўскі, запісаць на мемарыяльных шыльдах на трох мовах", - гаворыцца ў заяве канцылярыі ўрада Літвы.

Урачыстае перапахаванне паўстанцаў, якое адбудзецца ў капліцы на віленскіх могілках Росы ўвосень, будзе мець статус дзяржаўнай падзеі.

Апошнія навіны