BE RU EN

«Баста»: Мытня адпраўляе замест пасылак пустыя скрынкі

  • 24.04.2019, 11:31

Мянчук у шоку ад цынізму мытнікаў.

«Мы ўжо пісалі пра тое, як менская мытня забірае пасылкі беларусаў. Пасля некалькіх публікацый у розных СМІ махлярскую схему, мяркуючы з усяго, удасканалілі, выключыўшы з яе лішнія звёны. Напрыклад, «Белпошту», супрацоўнікі якой раней маглі пацвердзіць махінацыі з нібыта «забароненымі да ўвозу ў Беларусь «таварамі», - піша тэлеграм-канал «Баста».

Пра тое, як цяпер мытнікі крадуць пасылкі піша падпісант тэлеграм-канала:

«Відавочна супрацоўнікаў трошкі (зусім крыху) прыціснулі і яны надумалі памяняць крыху схему. Яны ўсё ж крадуць чужую маёмасць, а назад (увага!) высылаюць адпраўніку пустую скрынку. Прычым робяць гэта з паведамленнем, каб ён распісаўся пра атрыманне і гэта было адлюстравана ў інфармацыі аб сачэнні. Я проста ў шоку ад цынізму.

Вось мая перапіска з адным з замежнікаў, які пазбавіўся ўласнасці на мытні. З трэкінгу відаць, што рэчы нібыта проста вернутыя адпраўніку. Але ён атрымаў толькі пустую каробку!»

Апошнія навіны