BE RU EN

МЗС Літвы прапанаваў зрабіць вядомага расейскага спевака персонай нон грата

  • 24.04.2019, 10:57

Лінас Лінкявічус падпісаў зварот на імя міністра ўнутраных спраў краіны.

Міністэрства замежных спраў Літвы прапануе ўнесці ў спіс непажаданых у краіне асоб расейскага выканаўцу Грыгорыя Лепса.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Delfi.

Як паведаміла прэс-сакратар МЗС Раса Якілайтэне, міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус падпісаў адпаведны зварот на імя міністра ўнутраных спраў Эймуціса Місюнаса.

Раней унесці выканаўцу ў "чорны спіс" прапаноўвалі тры чальцы Сэйма - Інгрыд Шыманітэ, Аўдронюс Ажубаліс і Лаўрынас Кашчунас.

Лепс можа быць звязаны з расейскай мафіяй - са звестак амерыканскіх крыніц, ён выступаў кур'ерам і перадаваў грошы розным асобам ад лідараў адной з груповак. Лепс ва Украіне ўжо стаў персонай нон грата.

Нагадаем, у гэтым месяцы Літва ўручыла Расеі ноту з-за пагрозы супрацоўнікам амбасады.

Апошнія навіны