СМІ: У Лібіі выкралі намесніка міністра абароны
- 24.04.2019, 9:17
Выкраданне адбылося ў сталіцы краіны.
У сталіцы Лівіі Трыпалі невядомыя ўзброеныя людзі выкралі намесніка міністра абароны Урада нацыянальнай згоды (УНЗ) прэм'ер-міністра Фаіза Сараджу.
Пра гэта паведамляе Укрінфарм са спасылкай на арабскія СМІ.
"У сталіцы Лібіі Трыпалі невядомыя ўзброеныя асобы выкралі намесніка міністра абароны прызнанага ААН урада нацыянальнай згоды", - гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што выкраданне адбылося яшчэ ў панядзелак увечары, 22 красавіка. Аднак ва ўрадзе дагэтуль ніяк не пракаментавалі інцыдэнт.
Нагадаем, што фельдмаршал Халіфа Хафтар 4 красавіка аддаў загад Лівійскай нацыянальнай арміі наступаць на Трыпалі, дзе засядае міжнародна прызнаны ўрад нацыянальнай згоды.
7 красавіка авіяцыя ЛНА нанесла першы авіяўдар па прыгарадзе Трыпалі. Войска Хафтара заявіла, што ўзяла пад кантроль аэрапорт у прыгарадзе Трыпалі.
Паводле апошніх звестак, за ўвесь час наступу на Трыпалі загінулі 205 чалавек, яшчэ больш за 900 атрымалі раны.