BE RU EN

ЮЧМ-2019: Каманда Беларусі выйшла ў чвэрцьфінал з другога месца ў групе

  • 24.04.2019, 9:11

Стала вядома, з кім згуляюць беларускія хакеісты-юніёры 25 красавіка.

Стаў вядомы спаборнік юніёрскай (U-18) каманды Беларусі на чэмпіянаце свету ў эліце, што праходзіць у Швэцыі. У чацвер, 25 красавіка, вучні Яўгена Есавулава згуляюць ва Умеа з расейскімі аднагодкамі. Пачатак а 16.30 беларускага часу, паведамляе pressball.by.

У групе "А" беларусы фінішавалі другімі следам за канадцамі і наперадзе чэхаў, фінаў і швайцарцаў.

У групе "В" расейцы сталі трэцімі за амерыканцамі і швэдамі і наперадзе латвійцаў і славакаў.

Напярэдадні турнір у таварыскім матчы, які адбыўся 13 красавіка, расейцы падолелі беларусаў - 5:2.

Апошнія навіны