BE RU EN

У Менску развіталіся з піяністам-віртуозам Юрыем Блінавым

  • 23.04.2019, 21:52

Юрый Бліноў вядомы не толькі як піяніст, але і як сузаснавальнік футбольнага клуба «Крумкач».

У Свята-Елізавецінскім манастыры Менска прайшло развітанне з сусветна вядомым піяністам Юрыем Бліновым, паведамляе euroradio.fm.

43-гадовы музыка памёр 21 красавіка ў Гомелі падчас полумарафонскага забегу. Мужчына не дабег да фінішу толькі 5 метраў, калі яму стала дрэнна.

Юрый Бліноў - першы беларускі піяніст, які выступіў у Карнэгі-хол. У 17 гадоў ён перамог на конкурсе піяністаў імя Пракоф'ева ў Санкт-Пецярбургу. Лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў, быў прэзідэнтам міжнароднай асацыяцыі піяністаў і кампазітараў.

Бліноў вядомы не толькі як піяніст, але і як сузаснавальнік футбольнага клуба «Крумкачы».

Пахаваюць яго на Чыжоўскіх могілках сталіцы.

Апошнія навіны