BE RU EN

Мбапэ бег хутчэй за Болта ў матчы чэмпіянату Францыі ў футболе

  • 23.04.2019, 20:26

Нападаючы «ПСЖ» развіў хуткасць вышэйшую за сярэднюю хуткасць легендарнага лёгкаатлета-спрынтара.

Нападнік французскага клуба «Пары Сен-Жэрмэн» Кіліян Мбапэ развіў хуткасць вышэйшую за сярэднюю хуткасць легендарнага лёгкаатлета-спрынтара Усэйна Болта, паведамляе Газета.ru са спасылкай на Bleacher Report.

Забіваючы мяч у браму «Манака» ў матчы Лігі 1, форвард разагнаўся да 38 кіламетраў на гадзіну. Гэты паказчык перавышае вынік Болта падчас рэкорднага забегу на дыстанцыі 100 м (37,58 км/г).

Ямайскі спартовец устанавіў рэкорд на 100-метроўцы ў 2009 годзе, прабегшы дыстанцыю за 9,58.

Для Мбапэ хет-трык, аформлены ў мінулую сустрэчу, з'яўляецца трэцім у сезоне.

20-гадовы Мбапэ - трохразовы чэмпіён Францыі, уладальнік Кубка Францыі, чэмпіён свету 2018 года ў Расеі і найлепшы малады футбаліст 2018 года.

Апошнія навіны