BE RU EN

Прэзідэнт Польшчы падпісаў закон пра 13-тую пенсію

  • 23.04.2019, 19:49

З траўня кожны польскі пенсіянер атрымае так званую 13-ую пенсію сумай 206,5 еўра.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон аб «Пенсіі плюс», паведамляе «Радыё Польшча».

Дадатковая пенсія сумай 1100 злотых брута, з'яўляецца адной з прапаноў, прадстаўленых у рамках так званай пяцёркі Яраслава Качыньскага, кіраўніка кіроўнай у краіне партыі «Права і справядлівасць».

Прэзідэнт Польшчы адзначыў, што падпісанне законапраекта з'яўляецца для яго «момантам вялікай радасці і задавальнення». Паводле ягоных слоў, закон з'яўляецца яшчэ адным элементам палітыкі, «арыентаванай на прасацыяльную дзейнасць».

Атрымальнікі дапамогі «на рукі» атрымаюць 888 злотых і 25 грошаў (206,5 еўра). Выплаты павінны пачацца ў траўні.

Апошнія навіны