BE RU EN

Фотафакт: Амерыканец злавіў старажытную двухметровую рыбу вагай 77 кілаграмаў

  • 23.04.2019, 17:17

Рыба зацікавіла нават біёлагаў.

Амерыканскі рыбак злавіў найстаражытнейшую рыбу вагай 77 кілаграмаў і даўжынёй два метры. Пра гэта паведамілі ў групе егераў The Oklahoma Game Wardens на Facebook, піша korrespondent.net.

Рыбак Захары Сатэрфілд адправіўся парыбачыць на возера Цексома, штат Аклахома, ЗША. Для рыбалкі мужчына выбраў лук, стрэлы з гарпуном і леску.

Амерыканец злавіў адну з самых старажытных рыб - алігатаравага шчупака. Вага рыбы дасягнула 77 кілаграмаў, а даўжыня – боль чым два метры. Дастаць улоў дапамаглі мясцовыя егеры, яны ж папрасілі Сатэрфілда пачакаць біёлага, які памерае рыбу.

Фота: facebook.com/OKLAHOMAGAMEWARDENS

Апошнія навіны