BE RU EN

Кім Чэн Ын прыедзе ў Расею на бронецягніку

  • 23.04.2019, 11:49

Кіраўнікі КНДР і РФ могуць сустрэцца ўжо ў сераду.

Паўночнакарэйскі кіраўнік Кім Чэн Ын у сераду, як чакаецца, на бронецягніку прыедзе на расейскую памежную станцыю Хасан, піша "Еўрапейская праўда".

"Чакаецца, што пасля невялікага прыпынку цягнік рушыць ва Уладзівасток", – сказаў суразмоўца агенцтва "Інтэрфакс".

Раней СМІ паведамлялі, што Кім Чэн Ын скіруецца з Пхеньяна цягніком у аўторак і прыедзе ва Уладзівасток у сераду. СМІ мяркуюць, што сустрэча Кім Чэн Ына і прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна адбудзецца 24–25 красавіка.

На прыморскай памежнай станцыі Хасан размешчаны Дом расейска-карэйскай дружбы, які таксама называюць "хатка Кім Ір Сена". Гэты дом быў пабудаваны напярэдадні візіту паўночнакарэйскага лідара ў СССР у 1986 годзе.

Чакаецца, што сустрэча Пуціна і Кіма стане першай сустрэчай лідараў дзвюх краінаў за восем гадоў, пасля таго як былы лідар КНДР Кім Чэн Ір сустракаўся з тагачасным прэзідэнтам Расеі Мядзведзевым у 2011 годзе.

Апошнія навіны